Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

Беларускія іконы ХVII – ХХ ст. з фондаў Веткаўскага музея народнай творчасці ім Ф.Р. Шклярава

Сабор архангела Міхаіла 1Іконы, прадстаўленыя на выстаўцы ў асноўным паходзяць з паселішчаў Веткаўскага раёна і адносяцца да ХVІІІ – пачатку ХХ стст. Гэта абумоўлена не столькі перыферыйнасцю мясцовай культуры ў перыяд позняга сярэднявечча й Новага часу, колькі складанасцю канфесійных абставінаў ў нашым рэгіёне, а галоўнае, лёсам паселішчаў, што прайшлі праз войны і пажары апошняга стагоддзя. Гістарычная і канфесійная размаітасць культурных традыцый і сувязяў ў рэгіёне абумовіла існаванне надзвычайнай шматстайнасці твораў іканапісу па іканаграфіі, тэхніцы і стылю. У іх выразна адбіліся этапы працэса ўзаемадзеяння праваслаўнага іканапісу з заходнееўрапейскім жывапісам. Найбольш паслядоўна гэта адбывалася ва ўніяцкім мастацтве: кананічныя сюжэты набывалі этнаграфічны характар, суправаджаліся бытавымі падрабязнасцямі, пры гэтым пераасэнсоўваліся вартасці светлаценевага жывапісу.

У якасці ўзораў кампазіцый шырока выкарыстоўваліся гравюры з беларускіх ды ўкраінскіх друкаваных выданняў. Перад намі масіўныя і спакойныя, эпічна абагульненыя вобразы народных святых – пакравіцеляў земляробства і дамашняга рамяства. У іконах, напісаных сельскімі майстрамі праглядае спадчына беларускай школы іканапісу з яе рэнесанснымі рысамі, альбо традыцыя сармацкага партрэта.

З той эпохі паходзіць традыцыя залатога прачаканенага ляўкаса, якая захоўваецца ў іконах бабіцкай іканапіснай школы ажно да канца ХІХ ст., няхай і ў спрошчаным варыянце. Так званыя бабіцкія абразы (па назве вёскі Бабічы Чачэрскага р-на дзе, па ўспамінах жыхароў здаўна пісаліся характэрныя творы і дзе адзначаны імёны апошніх майстроў) аб’яднаныя сістэмай тэхналагічных і мастацкіх прыёмаў, адмысловым творчым почыркам і агульнасцю найбольш распаўсюджаных іканаграфічных тыпаў, сярод якіх сустракаюцца як кананічныя праваслаўныя, так і заходнееўрапейскага паходжання.

Традыцыя эпохі барока прасочваецца ў цёмнафонавых іконах з імпульсіўнай манерай пісьма абліччаў і постацяў.Каларытзасноўваецца на энэргічным супроцьпастаўленні святла й ценю на падкрэсленай апазіцыі постацей і фонавай прасторы.Але і гэтыя стылевыя асаблівасці арганічна спалучаюцца з фальклорным мысленнем іканапісцаў, якія заўжды належалі да таго сацыяльнага слою, для якога прызначаліся іхнія творы.

Гісторыя іканапісных традыцый Гомельшчыны непарыўна звязаная з гісторыяй храмаў, па-большасьці разбуранных і занядбаных ў перыяд барацьбы з рэлігіяй. Гэтая выстаўка – спроба ўспомніць страчанае і вярнуцца да захаванага.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.