Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Галоўная

Спадчына дзеля будучыні.

Фрагмент экспазіцыі ткацтва ў Веткаўскім музеі

Веткаўскі музей першапачаткова быў задуманы як музей мастацтвазнаўчага профілю. Гэтыя мясціны — «запаведнік» старажытных ікон і цудоўна дэкарыраваных рукапісаў, як старажытных, так і тых, што выйшлі з-пад рук мясцовых майстроў. Яшчэ да адкрыцця сталых экспазіцый маленькі калектыў праводзіў сотні экспедыцыйных паездак. У выніку ў музея вырасла другое, «ручніковае» крыло: мы адкрылі для сябе і для наведвальнікаў найбагацейшы рэгіён беларускага народнага ткацтва. А яшчэ — сабралі калекцыі касцюма, прыкладаў драўлянага разнога дэкору дамоў. Пачалі запісваць тэхналогіі старажытных па паходжанні традыцыйных відаў мастацтва і рамёстваў — сабралі калекцыю інструментаў і станкоў. Зараз цяжка было б уявіць, як такія разнародныя творы «акадэмічна» змесцяцца побач адзін з другім у адных сценах. Ад этнаграфічнага прынцыпа — прамой цытацыі ўзноўленых інтэр»ераў побыту — таксама адмовіліся. Сталі вывучаць мясцовыя абрады і псіхалогію майстроў, збіраць фальклор — і раптам зразумелі: кожны прадмет, кожны твор традыцыйнай культуры, або, як зараз прынята называць, «артэфакт» — не толькі «факт» мастацтва, але і «тэкст» мастацтва. Нібы сама Традыцыя дазволіла нам размаўляць з ей!

Культура рэгіёну паўстала перад намі як рэальная і сімвалічная прастора, дзе спляталіся галасы лакальных і канфесійных традыцый. Гэты дыялог хацелася ўвасобіць не толькі ў расповедах, але і ў самой «мадэліруючай прасторы» — экспазіцыі. Заўважыўшы семіятычны прынцып «апісання культуры ў прасторавых тэрмінах», мы апынуліся перад цудоўнай магчымасцю паказаць сваю культуру цэласна і непарушыць навуковага і мастацкага «базісу». Справа ў тым, што традыцыйная культура, нягледзячы на такія розныя праявы, у глыбіні мае архетыпічнае адзінства прасторвага ўкладу.

Для нас вельмі важнымі зараз з»яўляюцца разуменне Цэнтра і Краёў, Межаў і спосабаў пераадолення «чужых» прастор. Да гэтага часу кожнаму зразумела, што левае і правае — не проста прасторавыя накірункі, але найглыбейшыя прасторавыя сімвалы-канцэпты. Напрыклад, нашых правоў: праў-да, с-праў-ляцца, праў-дзівы, прав-едны і г.д.

Да таго ж, акрамя магчымасці ўладкаваць гэту сімвалічную планіметрыю-тапаграфію і арганізаваць экскурсію як «вандроўку», вельмі важнай з»яўляецца і іншая сістэма «вымярэння свету». Гэта касмалагічная трох»яруснасць: Ніз — Сярэдзіна — Верх. Мноства мадэляў і алгарытмаў выкарыстоўваюць трохчасткавую мадэль свету — аж да нашых прасторавых уяўленняў аб фізіялагічным, пачуццёвым і ментальмым узроўнях. Але ці так глыбінна перадаецца адзіная культурная інфармацыя на кодах розных мастацтваў і ўвогуле праяўленняў культуры? Касмалагічныя ікона, кніга, касцюм, дом і … усё! Такім чынам, можна даследаваць і перадаваць у зносінах прыгажосць і адзінства розных: прадметнага, славеснага, абрадавага, музычнага, выяўленчага, дэкаратыўна-знакавага — радоў. Галоўная ж удача — вяртаць цэласнасць успрыняцця свету і пачуццё яго гармоніі!

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.