У матэрыяльна-культурнай спадчыне беларусаў народнае ўзорыстае ткацтва займае адно з самых пачэсных месцаў. Стагоддзямі адточвалася графіка арнаментальных матываў, набываліся практычныя навыкі, удасканальвалася тэхналогія вырабу. У працэсе жыццядзейнасці чалавека і ткацкія вырабы, і абрады ды звычаі цесна перапляліся. Увесь працэс вырабу тканіны — ад пасеву лёну, які быў асноўнай сыравінай для прадзення і ткацтва, да самога ткання — арганічна ўваходзіў у сетку народнага календара, па якому вызначаліся пачатак і канец усялякай земляробчай працы, дні святаў, прысвяткаў і пастоў. А тканыя рэчы — ручнікі, абрусы, наміткі, паясы і інш. удзельнічалі ў разнастайных дзействах. Звязаных з сямейнымі і рэлігійнымі абрадамі, рознымі павер'ямі. Усё гэта давала падставы для няспыннага развіцця ткацкіх традыцый, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне і былі цесна звязаны з працоўным, духоўным і эстэтычным выхаваннем беларусаў.

Праз абставіны, што склаліся ў нашай краіне ў цяперашняе стагоддзе, страцілася пераемнасць шмат якіх культурных традыцый, у тым ліку і ткацкіх. Толькі часткова працягвалі яны сваё існаванне дзякуючы намаганням асобных сялянскіх майстрых.

Зал «Жывое рамяство» і клуб «Параскева» з'яўляеца спробай наладзіць паслядоўнае комплекснае вывучэнне традыцый беларускага народнага ткацтва. Усе сустрэчы, якія праводзяцца ў межах клуба «Параскева» складаюцца з тэарэтычных і практычных заняткаў.

Тэарэтычная частка прадугледжвае знаёмства з гісторыяй развіцця ручнога ткацтва на тэрыторыі Беларусі, з выкарыстаннем тканых рэчаў у хатнім побыце, сямейных і каляндарных абрадах, з семантыкай арнаменту, з рэгіянальнымі асаблівасцямі даматканых рэчаў, развіццём ткацкіх традыцый на сучасны момант, а таксама з мастацка-тэхналагічнымі асаблівасцямі кожнай тэхнікі ткацтва.

Практычная частка накіравана на знаёмства з асноўнымі тэхнікамі беларускага народнага ткацтва — закладной, бранай, выбарнай, ажурнай, пераборнай, тканнем на рознай колькасці нітоў, падвойнай, асваенне канкрэтных прыёмаў ткацтва.

Асаблівая ўвага ў рабоце клуба надаецца знаёмству з мясцовымі ткацкімі традыцыямі (неглюбская, казацка-балсунская і інш.). Пры вывучэнні кожнай тэмы за аснову бярэцца мясцовы аўтэнтычны матэрыял, які ў вялікай колькасці размешчаны ў экспазіцыях і фондах музея.

Самае галоўнае, што спасцігнуць таямніцы ткацкага майстэрства можа кожны ў каго знойдзецца жаданне і час, каб завітаць у філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі.


Веткаўскі музей прапануе Online-праэкт «СТРОЙная субота» ў якім мы расскажам і пакажам, як запраўляць кросны.

Відэа па наступных тэмах даступны на старонках Vkontakte, Facebook і Instagram:
* «СТРОЙная субота»: ніты
* «СТРОЙная субота»: запраўка кроснаў (навіванне асновы)
* «СТРОЙная субота»: запраўка кроснаў (запраўка нітоў і берда)
* «СТРОЙная субота»: тэхнікі і віды ткацтва

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика