9 лютага (нядзеля) 2020, у 16:00 пройдзе аўтарская экскурсія па выставе «Всегда готов, храбрствуя… ». Прорысы і іконы XVIII-XIX стст. з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Экскурсія адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Экскурсію праводзіць намеснік дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Нячаева Галіна Рыгораўна.

Галіна Рыгораўна Нячаева працуе ў музеі са дня яго заснавання, з'яўляецца адзіным у рэспубліцы буйным спецыялістам па гісторыі Веткаўскай школы іканапісу, аўтар манаграфій «Веткаўская ікона», «Жывая вера. Ветка» і іншых навуковых публікацый. Яе лекцыі ўнікальныя па глыбіні ведаў і здольнасці захапіць гледача ў старажытны свет стараабрадніцкіх традыцый.

Уваход на экскурсію па ўваходнаму квітку!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика