Этна-імпрэза* "Як пушчу стралу… "
Гісторыя абраду з тысячагадовымі каранямі
У праграме:
- лекцыя "Абраднасць і паэзія Пахавання Стралы" ад супрацоўнікаў Веткаўскага музея;
- прагляд і абмеркаванне кароткаметражнага дакументальнага фільма "Пахаванне Стралы";
- фотавыстава "Як пушчу Стралу…";
- майстар-клас па традыцыйных карагодах і традыцыйных спевах (на аснове экспедыцыйных матэрыялаў абраду "Пахаванне стралы");
- выступ фальклорнага калектыва "Стаўбунскія вячоркі";
- традыцыйныя танцы пад гармонь і дуду.
*імпрэза адбудзецца пры падтрымцы ГМКГА "Талака"
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 30 красавіка (нядзеля) 2017 года, 12:00
Кошт удзелу: 2 р. 00 к., у традыцыйных строях - бясплатна
Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87