Набліжаюцца Саракі. З гэтай нагоды прапануем Вашай увазе фота-майстар-клас па вырабе птушак з цеста, якія пякуцца адмыслова на гэтае свята.

Інгрыдыенты:

сыроватка (кефір) – 500 мл; сода – 1 ч.л.; алей – 3 ст. л.; мука – прыкладна 0, 5 кг; соль; цукар; сушаныя чарніцы.


Спосаб прыгатавання:

Набіраем дровы і распальваем печ.

Падрыхтаваныя інгрыдыенты для вырабу птушак.

Наліваем сыроватку.

Дадаем соду. Размешваем.

Дадаем соль. Размешваем.

Дадаем цукар. Размешваем.

Дадаем алей. Размешваем.

Сеем рэшатам муку.

Пачынаем вымешваць цеста.

Назіраем за вогнішчам у печы.

Выкладваем цеста на стол.

Пачынаем цеста “мяць”, каб было крутое-крутое.

Раскатваем цеста.

Атрымліваем цеста таўшчынёй прыкладна 0, 5 см.

Выразаем контур птушачкі.

Праразаем ёй хвосцік.

Чарніцы, каб наша птушачка глядзела далёка-далёка.

“Мае вочы чорныя, чорныя, чорныя” :- )

Выразаем крылы, каб наша птушка лётала высока-высока.

Гатовая птушачка. Ну, амаль гатовая…

Выразаем СОРАК птушачак-жаўранкаў.

Пасыпаем птушачак зверху цукрам.

“Прыкатваем” цукар.

Глядзім, каб у печы не заставалася галавешак.

Яшчэ “зырко” ў печы… пачакаем крыху.

Ставім патэльню ў печ, каб нагрэлася.

Закрываем “юшку”, але не да канца, каб “дух” трымаўся.

Кладзем птушачак на патэльню.

Ставім птушачак у печ.

Закрываем печ “засланкай”.

Чакаем, пакуль спякуцца, і дастаем гатовых птушачак.

Нашы цуда-птушачкі.

Рыхтуем птушачак да “вылету”. Кладзем іх “у пелену” ( у фартух).

Нашы птушкі паляцелі.

Не забываем прыбрацца ў хаце.

Зачакаліся вясны? Пасля гэткага яна мусіць прыйсці хутка-хутка!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика