Анонс

Запрашаем усіх далучыцца да архаічнай традыцыі «Гукання вясны» разам з Веткаўскім музеем.

Дзе: збіраемся на пляцоўцы каля будынка філіяла Веткаўскага музея
Калі: 23 сакавіка (субота) 2019, 12:00
Удзел: бясплатна
Тэлефон: 75-88-86

У культуры няма апошняй кропкі, калі ўсё скончваецца, а ёсць моманты пераходу. Адным з такіх перходаў з'яўляецца «Гуканне вясны» — архаічны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны: своеасаблівы пераход ад зімы да лета.

Ад таго, як чалавек сустрэне прыход вясны залежыў яго дабрабыт, таму гэта абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі.

Вобраз птушкі быў адным з асноўных у гэтым абрадзе (чакалі іх вяртання). У гэты дзень птушак заклікалі спевамі, імі упрыгожвалі вокны дамоў, дрэўцы і агароджу вакол паселішчаў, выпякалі птушак з цеста, якіх затым абавязкова з'ядалі.

Без вогнішча і спальвання пудзіла таксама не абыходзілася. Традыцыйна, хлопцы не ўдзельнічалі ў гэтым абрадзе, але на іх плечы ўзлягала важная справа — распальвання вогнішча. На вогнішчы спальвалі пудзіла, якое рабілі са старога адзення і рэчаў, для таго каб усё старое, ліхое засталося ў мінулым годзе, а новы год быў цёплым, багатым і светлым.

Спевы і карагоды таксама неад'емная частка «Гуканная вясны». У гэтым годзе заклікаць-загукаць вясну абрадавымі спевамі, якія ўжо стагоддзямі перадаюцца з вуснаў у вусны, ад пакалення да пакалення, нам дапамогуць фальклорны гурт «Стаўбунскія вячоркі», фальклорны ансамбль «Этнашкола «Традыцыя»» СШ №30 г. Гомеля і спеўны гурт ГМКГА «Талака».

Як і было заведзена здаўна, супольнае правядзенне абраду заканчвалася сумесным абедам і танцамі пад гармонік.

У праграме:

  • паход на ўзбярэжжа р. Сож;
  • архаічныя веснавыя спевы разам з фальклорнымі гуртамі;
  • ваджэнне карагодаў ды вясёлыя гульні;
  • частаванне абрадавымі «птушкамі»;
  • распальванне абрадавага вогнішча і спальванне пудзіла Зімы;
  • яечня на вогнішчы.

Запрашаем далучыцца да традыцыі!

Афіша "Гукання вясны" 2019 у філіяле Веткаўскага музея

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика