Надвор’е цёплае, вясна ўжо прыйшла да нас. Для чаго яе гукаць? Адказ на гэтае пытанне мы знойдзем, калі паглыбімся ў гісторыю.

Раней, у некаторых мясцінах Беларусі, гукалі вясну менавіта 22 сакавіка, на свята Саракі, звычай такі быў. Штогод у Гомелі, на другім баку ракі Сож, філіял Веткаўскага музея ладзіць «Гуканне вясны», для таго каб захаваць перанесены з вёскі ў горад архаічны абрад.

Дзе збор на пляцоўцы каля філіяла Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 22 сакавіка (нядзеля) 2020, 12:00
Кошт удзелу: бясплатна
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Мы з Вамі пойдзем на другі бок р. Сож, развядзем вогнішча, дзяўчаты і жанчыны займуцца ўпрыгожваннем рытуальнага дрэва, а затым усе разам будзем гукаць вясну абрадавымі песнямі і карагодамі. Потым на посцілцы пагушкаем абрадавае печыва — птушак-чырачак, якое неабходна абавязкова кожнаму з’есці. Напрыканцы, спалім пудзіла Зімы і прыгатуем на вогнішчы абрадавую страву — яечню!

Да Гукання далучацца спеўныя гурты «Стаўбунскія вячоркі» з аг. Стаўбун (Веткаўскі р-н) і «Коло Млына».

Прыняць удзел у абрадзе можа любы жадаючы!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика