Ужо традыцыйна, філіял Веткаўскага музея працягвае сезон тэматычных этна-вечарын. Мінулы раз "жанілі" Коміна, а на гэты раз ладзім сапраўднае беларускае вяселле.

Падчас вечарыны мы паспрабуем:

- як мага болей даведацца пра традыцыйнае беларускае вяселле;
- паболей даведацца пра адмысловы вясельны каравай;
- паспяваць ды паслухаць вясельныя песні разам са спеўным гуртком ГМКГА "Талака";
- сваімі ручкамі зрабіць упрыгожванні для вясельнага каравая: шышачкі, кветачкі, птушачкі, вельцы ды гільцы;
- зладзім вясельнае застолле з "дзяльбой каравая";
- і, канешне, патанчым… што ж за вяселле без танцаў?

Добры гук і рытм вечарыны будуць падтрымліваць:
- музыка-гарманіст, танцор, спявак і проста цудоўны чалавек - Віктар Шыпкоў (Гомель-Маркавічы);
- спеўны гурток ГМКГА "Талака"

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 26 лістапада (субота) 2016 года, 16:00

Кошт уваходу: 2 р. 00 к., у традыцыйных строях - бясплатна

Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палаца-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

26 лістапада (субота) 2016 года ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адбылася вясельная вечарына "Караваю мою Раю… ".

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика