Майстар-клас па велікодных пісанках прайшоў у філіяле Веткаўскага музея

Адразу пасля лекцыі-прэзентацыі “Тутэйшыя абярэгі”, напярэдадні Вялікадня ў нашым філіяле прайшоў майстар-клас па велікодных пісанках. Падобныя майстар-класы ў нас ладзяцца ўжо не першы год.

Аднак на гэты раз тым, хто вырашыў зрабіць з намі яйка-пісанку, было прасцей: музей абзавёўся адмысловымі прыладамі – пісачкАмі, з дапамогай якіх зручней наносіць малюнак воскам на яйка.

За справу з захапленнем прымаліся і супрацоўнікі філіяла, і тыя, хто застаўся пасля лекцыі. На некаторы час пасля экскурсіі да працэсу далучыліся нават замежныя госці з Бельгіі.


4 мая а 12-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца майстар-клас па велікодных пісанках.

Вас чакае:
- знаёмая і НЕзнаёмая вам гісторыя велікоднага яйка;
- майстар-клас па вырабе велікодных пісанак;
- цікавая ды вясёлая кампанія;
- шмат-шмат добрага настрою :-)

З сабой трэба мець зваранае курынае яйка.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика