20 мая (субота) 2017 года з 18:00 - 23:00 Веткаўскі музей прыме ўдзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў - 2017" з інтэрактыўнай праграмай "ВЯСЕЛЛЕ.BY"
Штогод філіял Веткаўскага музея ў Гомелі збірае аматараў традыцыйнай культуры "ўначы", каб паказаць экспазіцыі музея і пазнаёміць з традыцыйнай культурай беларусаў яшчэ глыбей. У гэты раз супрацоўнікамі музея выбрана адна з найцікавейшых тэм - беларускае вяселле. Што мы ведаем пра вяселле? Якія песні выконваліся? Які танцы? Што елі і што пілі беларусы на вяселлі? Пра ўсё гэта і не толькі ў наведвальнікаў музея будзе магчымасць дазнацца ў гэтую ноч.
Унікальныя выставачныя праекты і інтэрактыўныя пляцоўкі будуць працаваць, каб пашырыць веды наведвальнікаў пра музейнае жыццё, традыцыйную культуру і, уласна, пра беларускае вяселле.
Вясельнае шэсце, этна-кавярня, фота-выставы і музейныя экспазіцыі, бібліятэчная і дзічая пляцоўкі, фотапляцоўкі і кіно на свежым паветры, выстава-кірмаш рамёстваў, майстар-класы і, канешне, канцэртная праграма. На гэты раз добры настрой начнога музейнага жыцця будуць падтрымліваць: Школа дзіджэрыду "Рэха Зямлі", музычны праект "Стары Фальварак", музычны гурт "Бан-Жвірба", а таксам лідар этна трыо "Троіца" Іван Кірчук з аўтарскім монаспектаклем "Дарожка мая… "
Выставачныя пляцоўкі:
- "Райскія птушкі ў рукапісах Веткі" (Рукапісы XVIII - XIX стст.);
- "Людзі і птушкі" (вобраз птушкі ў традыцыйным мастацтве);
- "Кветкі ля хаты" (акварэль і аўтарская вышыўка Ганны Пугачовай);
- "Жывое рамяство" (інтэрактыўная выстава ткацтва);
- "Белая птушка нявеста" (традыцыйны вясельны касцюм і атрыбутыка);
- "Лета, зіма - і году няма" (фотавыстава Леаніда і Таццяны Сідарэнка).
Інтэрактыўныя пляцоўкі:
- Дзіцячая пляцоўка: майстар-класы па вырабу тэкстыльных лялек, вырабу кветачак і вяночкаў, ткацтву, мега-пазлы;
- Бібліятэчная пляцоўка: кнігі пра музеі свету з фондаў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі, інтэрактыўная гульня "Музейныя пошукі";
- Фотазона: прадметы сялянскага побыту;
- Зона майстар-класаў: выраб саламянага павука і саламянай птушкі, выраб "цікеткі", ткацтва;
- Загадкі і пажаданні: традыцыйныя загадкі і пажаданні на чароўнай катальпе;
- Этна-кавярня: бліны гатуюць у вас на вачах, гарбата з самавара, квас з шышак, традыцыйная выпечка, прагляд нямога кіно.
Канцэртная праграма:
- 18:00 - "Ляцелі галачкі ў тры радочкі… " (вясельнае шэсце ад цэнтральнага ўваходу ў Гомельскі парк);
- "Што хацелі, то зрабілі" (вясельны абрад) пры падтрымцы фальклорнага калектыва "Стаўбунскія вячоркі";
- Традыцыйныя танцы пад гармонь і дуду;
- 19:00 - Выступ школы дзіджэрыду "Рэха Зямлі" (Гомель);
- 20:00 - Выступ музычнага праекта "Стары Фальварак" (Гомель);
- 21:00 - Выступ лідэра этна-трыа "Троіца" Івана Кірчука з аўтарскай праграмай "Дарожка мая..";
- 22:00 - Выступ гурта "Бан-Жвірба".
Уваход на "Ноч музеяў" ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, як заўжды, вольны.
20 мая (субота) 2017 года філіял Веткаўскага музея прыняў удзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" з праграмай "Вяселле.by".