Ужо заўтра (12 кастрычніка) ў Гародні стартуе першы нацыянальны музейны форум. У ім прыме ўдзел і Веткаўскі музей народнай творчасці ім. Ф. Р. Шклярава, і мы, у сваю чаргу, даем старт дзённіку форуму. Чытайце самыя свежыя навіны пра падзеі ў Гародні на нашым сайце!

Ну а да афіцыйнага адкрыцця распавядзем крыху пра канцэпцыю мерапрыемства і пра нашую да яго падрыхтоўку. Фестывалі гэткага кшталту праходзяць у шматлікіх іншых краінах Еўропы і Расіі. Іх мэта – прааналізаваць сучасны стан музейнай справы, абмеркаваць праблемы, звязаныя з гэтай сферай, вызначыць накірункі яе развіцця і г. д. Сёлетні форум “Музеі Беларусі” ў межах прапануе наступную праграму: прадстаўленне музеяў Беларусі і замежжа, міжнародная выстаўка “Музейныя тэхналогіі і абсталяванне”, дэманстрацыя музейна-адукацыйных праектаў для дзяцей і дарослых.

З чым праехаў наш музей на форум? Галіна Рыгораўна Нячаева, дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці ім. Ф. Р. Шклярава, распавядае:

- Мы вырашылі, што будзем прадстаўляць на музейным форуме ў Гродна тэму “Ткацтва. Семантыка тэхналогіі і семантыка арнамента”. Гэты напрамак дзейнасці Веткаўскага музея – адзін з тых, што прыносяць найбольшую колькасць загадак, пошукаў, нават адкрыццяў.

Аднак у перадфорумны дзень, пакуль усе астатнія музеі рыхтававлі інсталяцыі для сваіх прэзентацый, супрацоўнікі Веткаўскага музея прахалоджваліся ў гатэлі (у прамым сэнсе, бо атапляльны сезон яшчэ не пачаўся). І справа не ў тым, што ім не было чаго рабіць: проста грузавы аўтамабіль, што вёз усё неабходнае, па дарозе зламаўся. Сёння супрацоўнікаў чакае вясёлая ноч: рэчы прыедуць толькі а 2-й гадзіне. А пакуль – прахалоджваемся ў гатэлі і гуляем па цудоўным горадзе.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика