Веткаўскі музей прыняў удзел у XV Міжнароднай універсальнай выставе-кірмашы “Весна в Гомеле- 2014”. Праходзіла яна 16-20 мая. На пляцоўцы легкаатлетычнага манежа (Юбілейная, 52) і прылягяючай тэрыторыі размесцілі свае экспазіцыі лепшыя прадпрыемствы Гомельшчыны, на вуліцы Кожара быў арганізаваны Горад майстроў.

Выстава ў Палацы лёгкай атлетыкі была стылізавана пад 20-я гады мінулага стагоддзя, экспазіцыі размяшчалася ўздоўж вуліц з гістрарычнымі назвамі. Так, экспазіцыя “Выратаванне старажытных знакаў” Веткаўскага музея знаходзілася на імправізаванай Чырвонай плошчы. Менавіта на гэтай вуліцы ў Ветцы дагэтуль размешчаны наш музей. Насупраць экспазіцыі – сувенірная прадукцыя музея і выданні нашых супрацоўнікаў, а побач з імі – прадстаўнікі Неглюбскага цэнтра ткацтва са сваімі кроснамі і ручнікамі.

Чыорвоная плошча знаходзілася недалёка ад сцэны і вялікага экрана, на якім транслявалася рэклама нашых прадпрыемстваў. На сцэне і каля яе час ад часу адбываліся нейкія імпрэзы, ініцыятарамі якіх былі тыя ці іншыя вытворцы. Падчас латарэі ад аднаго з прадпрыемстваў на сцэну запрасілі дырэктара Веткаўскага музея Галіну Нячаеву, якая мусіла выцягваць з мяшка бочачкі з нумарамі. А пасля вядучы задаў Галіне Рыгораўне некалькі пытанняў. На прапанову распавесці, што цікавага могуць пачэрпнуць для сябе ўдзельнікі выставы, дырэктар Веткаўскага музея адзначыла стылёвасць кірмашу:

- Паходжанне сучаснага майстэрства праводзіцца ад традыцый нашых продкаў. І я шчаслівая, што наш музей і Неглюбскі цэнтр ткацтва знаходзяцца каля Чырвонай плошчы і нібыта ў пачатку і ў цэнтры. Бо для традацыі пачатак – гэта цэнтр, а цэнтр – гэта пачатак.

Таксама ў Галіны Рыгораўны пацікавіліся, колькі ручнікоў за час выставы саткуць загадчык філіяла Пятро Цалка і супрацоўніца Неглюбскага цэнтра ткацтва Людміла Кавалёва:

- Адзін канец узорнага ручніка саткуць дакладна з кожнага боку, разам – цэлы. Атрымліваецца, цяпер мы тчэм нашмат хутчэй, затое вось гэта, - кажа Галіна Рыгораўна пра старажытнае майстэрства, - цэлая філасофія.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика