Выцінанка майстар-клас. Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Запрашаем усіх ахвотных на майстар-клас па традыцыйных выцінанках ад знакамітай беларускай выцінаначніцы, сябра беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольгі Бабурынай!

Выцінанка (мясцовыя назвы выразанка, выстрыганка - ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У беларускай культуры найбольш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі; часам іх рабілі ў некалькі слаёў рознага колеру. Узоры геаметрычныя, раслінныя, радзей зааморфныя і антрапаморфныя.

На тэрыторыі Беларусі распаўсюджваецца з XVI ст. У асяродку шляхты існавала сілуэтная выразка (чорна-белыя рэалістычныя выявы людзей, прыродных матываў, бытавых сцэн). Народная выцінанка адрознівалася тэхнікай выканання. Папера складалася гармонікам, у 4, 6 разоў у выглядзе трохвугольніка, ці толькі ў двая і па баках выразаліся ажурныя геаметрычныя ўзоры. Такім чынам заўсёды прысутнічала сіметрыя асобных элементаў.

У Беларусі XIX - п. п. XX стст. выцінанкі ўжываліся для афармлення жылля, выкарыстоўваліся як частка аздаблення інтэр’ера на святы, асобных прадметаў (падзоры на паліцы, суднікі, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамы і г.д.); на захадзе Беларусі чорнымі ці паліхромнымі выцінанкамі ўпрыгожвалі беленыя сцены жытла.

Сучасная беларуская выцінанка вылучаецца багатай разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, дызайнерскімі вырашэннямі, але засёўды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 14 студзеня (нядзеля) 2018 года, 12:00

Кошт: 5 р. 00 к. з чалавека

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика