Адкрыццё выставы "ЭТНАВАНДРОЎКІ" і першая пасляВелікодная вечарына

4 мая (серада) а 18-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адбудзецца прэзентацыя фотавыставы фалькларыста, журналіста, фотамастачкі і проста цудоўнага чалавека – Алены Ляшкевіч.

На выставе – фота 2013 – 2015 гг. У большасці выпадкаў гэта выезды, звязаныя з правядзеннем каляндарных абрадаў на Палессі, ва Усходняй і Цэнтральнай Беларусі.

З абрадаў Гомельшчыны на выставе можна ўбачыць фота "Сулы" ў Маркавічах, "Стралы" ў Пералёўцы, "Калядаў" і "Юр'я" ў Пагосце, "Чырачкі" ў Тонежы.

Таксама падчас прэзентацыі плануецца:

- выступ музычнага фолк-праекта "ЯГОРАВА ГАРА";

- "Стрэльныя" карагоды ад гурта "Стаўбунскія вячоркі";

- традыцыйныя танцы пад гармонік, гарманіст Віктар Шыпкоў;

- а таксама добры настрой і весялосць)

Уваход вольны!
УВАГА!!! У гэты дзень Філіял пацуе да 21:00

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика