Instagram_post_-_134.jpg

Запрашаем на традыцыйную сустрэчу ў межах праекту "ART-Ветка", які бліжэй знаёміць вас з Веткай.

Гэтая сустрэча адбудзецца 14 кастрычніка, таму будзе прысвечана святу Пакроў Багародзіцы.

 Падчас сустрэчы мы зладзім экскурсію да веткаўскага Пакроўскага храма.
А пасля вернемся ў музей, каб на прыкладзе прадстаўленых у нашай экспазіцыі ікон паразмаўляць пра цуд Пакрова.

Гісторыя Веткі і сімвалічна і рэальна звязаная са святам Пакроў Багародзіцы.
Першая стараабрадніцкая царква на Ветцы была асвечана ў 1695 г. у імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Да 1764 г. (час "другой выганкі" Веткі) гэтая царква была першай і адзінай у хрысціянскім свеце "дзе можна было адпраўляць абрады па-старому, па старой веры"!

Ветка разам са сваімі святынямі ўвайшла ў Новы час і працягнула развівацца. Барока, ракако далі новыя мастацкія сродкі, сілы, перажыванні для перадачы цуду Пакрова...

Гэтую тэму спаўна раскрые Галіна Нячаева, якая спецыяльна для нашай сустрэчы падрыхтавала лекцыю "Ад святыні Канстанцінопаля да першага Веткаўскага храма".

Будзем рады ў такі дзень сустрэцца з вамі ў Веткаўскім музеі!


Патрэбны запіс.
Каб запісацца, тэлефануйце +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).

Кошт: за данат.

 Калі: 14 кастрычніка (субота) ў 12:00.

 Дзе: Веткаўскі музей, г. Ветка, Красная плошча, 5

 Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика