Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах новай выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: "Прастора і час у Веткаўскай іконе".

03.02 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Карціна алеем нам здаецца зразумелай і адназначнай: прамая перспектыва, аб'ёмныя фігуры, светлацень. Мы знаходзімся ў адной кропцы і бачым навакольны свет з яе. Лініі перспектывы сыходзяцца таксама ў адной кропцы на гарызонце. Але сёння мы падарожнічаем рэальна і віртуальна. Мы ствараем кіно свайго жыцця. Кропкі, з якіх мы глядзім на свет, ужо праносяцца ў аўтамабілі, узнімаюцца на дэльтаплане і дроне, па-філасофску закругляючыся на МКС.

А хто ж прыдумаў раней змену гэтых кропак, гэтых пунктаў гледжання, рух гледача і яго ўзніманне - усё вышэй, хто - рэжысёры старажытнага кіно іконы? Як запраграмавалі нашу мабільнасць у адлюстраванні?

На куратарскай лекцыі пагаворым пра прынцыпы мадэлявання прасторы-часу ў веткаўскай іконе. Пра жывую спадчыну старажытнай мовы ў Новы час.

Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзеячка культуры Беларусі.

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика