Сябры, запрашаем вас на самы смачны перадсвяточны майстар-клас! Будзем распісваць калядныя ды навагоднія пернікі!

Правядзе майстар-клас кандытарка Наталля Адзінцова. Яна падрыхтуе для вас пернікі і патрэбную глазуру. Кожны ўдзельнік атрымае два пернічкі - у выглядзе ёлачнага шара і зайца (сімвала наступнага года). І канешне, упрыгожаныя вырабы вы забярэце з сабой.

Кошт: 17 BYN.

Дата: 18.12 (нядзеля), у 12:00.

Месца: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

На гэты майстар-клас абавязковая перадаплата. Можна загадзя запісацца па тэлефоне ці тут у паведамленнях. А перадаплату абавязкова ўнесці да 15.12 (уключна). Запісы, не пацверджаныя перадаплатай, будуць адмененыя.

Перадаплата прымаецца ў філіяле Веткаўскага музея, з 9:30 да 18:00.

Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

*малюнак - проста ілюстрацыя з сеціва.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика