Сябры!

Для вас у гэтую нядзелю 29 студзеня ў філіяле Вектаўскага музея мы ладзім напраўду эксклюзіўны майстар-клас.

Наш сябра Віктар Шыпкоў, які з'яўляецца аўтарам вось гэтых кажушак, якія вы бачыце на фота, падзеліцца сваімі ведамі і навыкамі па іх вырабе.

Ён раскажа пра віды верхняга адзення Гомельскага раёна, навучыць і дапаможа зрабіць выкрайку, падкажа як правільна сшыць гатовыя часткі і зрабіць упрыгожванні.

Што неабходна ўзяць з сабой на майстар-клас:

  • для выкрайкі - альбо адразу тканіну на падкладку, альбо спанбонд, альбо поліэтылен (не тонкі, больш шчыльны) - любое з гэтага каля 2 метраў, альбо шпалеры (толькі не самыя тонкія папяровыя, а больш шчыльныя, рулона шпалер хопіць на двух чалавек);
  • шпількі, іголкі для працы з выкрайкай;
  • вялікія, зручныя, якасныя нажніцы;
  • можна ўзяць яшчэ і палітовую тканіну - каб пакраіць і яе (галоўнае не скуру).

Кошт: 10 BYN

Калі: 29.01 (нядзеля), у 12:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне, альбо тут у прыватныя паведамленні. Нам трэба ведаць, колькі вас будзе, каб на ўсіх хапіла месца і ўвагі.

Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
*усе фота Віктара Шыпкова

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика