15 лютага (серада) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца прэзентацыя фотавыставы "Ікона звалась свячой...".

Шмат гадоў супрацоўнікі Веткаўскага музея ў экспедыцыйных вандроўках даследуюць унікальны абрад “Свяча”, што шырока бытуе ў памежных раёнах Гомельшчыны, Магілёўшчыны і Браншчыны.

Гэтым разам мы вырашылі падзяліцца з вамі нашымі фотаназіраннямі за абрадам, які быў асабліва распаўсюджаны на Гомельшчыне не толькі ў ХІХ - пачатку ХХ стст., але жыве і зараз – “Перанос Свячы”.

Носьбіты традыцыі даводзяць простую логіку: “Свечка – эта ж агонь. Агонь – гэта Богу маліцца. Агонь − эта адкрываіш сваё серцэ, цяпло Богу аддаеш і молісся. На эты празьнік с адкрытай душой ідуць людзі. Сабіраюцца і молюцца. Перад образам, перад іконай ставіцца, дзелаіцца такая ступка із дзеріва, патом у воск укатыіцца, уся воскам, а патом наверх надзіёцца плаціцца. Упрыгожваюць крэсьцікам − украшаюць крэстам. І навірху на ступку, там жа воск, і прыкрэпліваюцца свечы і гаряць свечы. І людзі прыходзяць і прыносяць пажэртвавання” (запісана ў 2007 г. ад жыхаркі вёскі Пералёўка Веткаўскага раёна Малашанка Лідзіі Іллінічны, 1932 г. н.).

Свячу ўспрымаюць як жывую асобу, частку сям’і. А дом, пакуль “Свяча” знаходзіцца ў ім, ператвараецца ў Духоўны цэнтр, дзе адбываюцца сакральныя рэчы: хрышчэнне, асвячэнне вады і ўраджаю.

Першыя пісьмовыя звесткі пра абрад на нашых тэрыторыях мы знаходзім яшчэ ў літаратурных крыніцах ХІХ ст., але і да нашых дзён супрацоўнікі Векаўскага музея фіксуюць жывую традыцыю бытавання “Свячы”. Па матэрыялах даследванняў супрацоўнік музея Генадзь Лапацін выдаў кнігу "Ікона звалась свячой…".

Дзень прэзентацыі нашай фотавыставы мы прызначылі адмыслова да 15 лютага – святкавання Стрэчання, якое па народных звычаях таксама не абыходзіцца без ушанавання вобраза агню і свечкі. А якім чынам гэта адбывалася, даведаемся падчас сумеснай размовы і падрыхтаванага намі падарунка – майстар-класа, на якім пакажам, як зрабіць сапраўдную васковую свечку!

Запрашаем на сустрэчу з традыцыяй, якую з задавальненнем зладзяць да вас нашыя супрацоўнікі і аўтар аднайменнай кнігі.

Калі: 15.02 у 16:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефон: +375 232 50-96-98.

Уваход вольны!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика