photo_2023-10-13_21-28-28.jpg

Веткаўскі музей з задавальненнем далучаецца да Рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові "У музей усёй сям'ёй".

З 14 па 21 кастрычніка сем'і з дзецьмі могуць наведаць Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял па цане аднаго ўваходнага квітка, незалежна ад колькасці членаў сям'і.

Акцыя распаўсюджваецца на сем’і з дзецьмі: гэта могуць быць бацькі з дзецьмі і бабулі-дзядулі з унукамі (узрост дзяцей-унукаў не мае абмежаванняў).

А для шматдзетных сямей уваход будзе бясплатным (патрэбна паказаць пасведчанне).

Выдатная нагода, каб правесці час разам. І, напрыклад, наведаць музей усёй сям'ёй.

Кошт квітка:

Веткаўскі музей - 6 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 14 BYN

г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 9.00 да 18.00 - уваход у экспазіцыю да 17:30)
+375(2330)4-27-49

філіял Веткаўскага музея - 4 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 8 BYN

г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 9:30 да 18:00 - уваход у экспазіцыю да 17:30).
+375(0232) 50-96-97.

*На фота сям’я з вёскі Неглюбка (Веткаўскі раён).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика