У 2013 годзе ў філіяле Веткаўскага музея ўжо былі праведзены два цыклы лекцый: па традыцыйнай драўлянай архітэктуры Гомельшчыны і па традыцыйным узорным ткацтве. 23 лістапада распачнецца трэці і апошні ў гэтым годзе цыкл лекцый "Кніга і абраз: мовы мастацтва; рэчы як тэксты духоўнай традыцыі; прасторавыя вырашэнні".

Прапануем Вашай увазе тэмы і даты правядзення лекцый:

23 лістапада - "Культурны феномен веткаўскай рукапіснай кнігі. Кампазіцыя мастацкага вырашэння як прастора. Архетыпы-вобразы. Вобраз райскага саду і сучаснае ўспрыняцце кнігі і чытання" (Лявонцьева С.І.).

30 лістапада - "Як вырошчваць дрэва-буквіцу ў кніжным садзе" (Лявонцьева С.І., Нячаева Г.Р.).

7 снежня - "Веткаўская школа іканапісу. Семіятычныя параметры мовы мастацтва" (Нячаева Г.Р.).

14 снежня - "Цалебныя" абразы народнага іканапісу. Архетыпічныя матывы. Абрады і сямейная культура" (Нячаева Г.Р., Лапацін Г.І.).

Час пачатку лекцый: 15.00.

Адрас: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4. (тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт уваходу: 8 000.

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика