Навіны

Экскурсія па Спасавай слабадзе - адным з самых цікавых гістарычных раёнаў Гомеля.

З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

Падчас экскурсіі мы:

  • разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
  • абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;
  • з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы, айца Сергія, патрапім у сам храм.

Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсіі будзе дырэктар музея Юрый Катляроў.

Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30).

Падчас экскурсіі мы наведаем стараабрадніцкі Спаса-Праабражэнскі храм. Для тых, хто хоча наведаць сам храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка.

*Экскурсія праводзіцца на рускай мове.

Калі: 25.04 у 10:00
Дзе: Збор у філіяле Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 15 BYN

21 красавіка (на Радаўніцу) Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял не працуюць.

Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па адным пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30)

Кошт: 13 BYN.

Калі: 18.04 (субота), у 12:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

11 красавіка (субота) Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял працуюць да 18:00 (уваход у экспазіцыю і праца касы да 17:30)

12 красавіка (нядзеля) - выходны дзень.

З 1 красавіка 2026 года ў нас зменяцца цэны.

Новыя цэны ў Веткаўскім музеі (што ў Ветцы):

Уваходны білет у выставачны корпус (самастойны агляд экспазіцый, без экскурсіі)*:
дарослыя - 10 BYN
пенсіянеры - 7 BYN
навучэнцы - 5 BYN
*цана - з чалавека

Уваходны білет у выставачную залу ў адміністратыўным корпусе (самастойны агляд экспазіцый, без экскурсіі)*:
дарослыя - 6 BYN
пенсіянеры - 4,5 BYN
навучэнцы - 4 BYN
*цана - з чалавека

Аглядная экскурсія*:
дарослыя, пенсіянеры - 20 BYN
навучэнцы - 12 BYN
*цана - з групы (да 15-ці чалавек) + уваходны квіток з чалавека


Новыя цэны ў філіяле Веткаўскага музея (што ў Гомелі):

Уваходны білет (самастойны агляд экспазіцый, без экскурсіі)*:
дарослыя - 7 BYN
пенсіянеры - 5 BYN
навучэнцы - 4 BYN
*цана - з чалавека

Аглядная экскурсія*:
дарослыя, пенсіянеры - 12 BYN
навучэнцы - 8 BYN
*цана - з групы (да 15-ці чалавек) + уваходны квіток з чалавека

Працягваем цыкл майстар-класаў па вырабе абярэжнай лялькі!

У красавіку мы зробім абярэжную ляльку "Вербніца"!

"Вербніца" - сімвал вясновага абуджэння прыроды. Па павер'ях славян, галінкі вярбы засцерагаюць дом, прыносячы ў яго мір і спакой.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375232509698 (з 10:00 да 18:30).

Калі: 05.04 (нядзеля), у 14:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN

Майстар-клас па вырабе саламянага павука.

Саламяны павук быў традыцыйным упрыгожваннем інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў.

Але ж не толькі і не проста ўпрыгожваннем. Гэта старажытны абярэг, які забяспечваў дабрабыт сям'і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы. Лічыцца, у канструкцыі павука, як у лабірынце, блытаецца нячыстая сіла, як бы трапляючы ў пастку. Мяркуюць, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.

Павука плялі не толькі ў Калядны перыяд, але і перад Вялікаднем.

Яшчэ павука падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых падчас вяселля.

Запрашаем вас на майстар-клас, дзе вы самі зробіце ўласны абярэг.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30)

Калі: 05.04 (нядзеля) у 11:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN

Напярэдадні Вялікадня запрашаем у філіял Веткаўскага музея на майстар-клас па вырабе Велікоднага вяночка.

Вяночак, які ўяўляе сабой замкнёнае кола, сімвалізуе вечнае жыццё. Велікодны вянок - сімвал перамогі жыцця над смерцю.

Такім вяночкам будзе вельмі дарэчна ўпрыгожыць свой дом да свята, альбо ён можа стаць цудоўным падарункам!

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30).

Калі: 04.04 (субота) у 14:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN

Неад'емным атрыбутам святкавання Вялікадня з'яўляецца яйка, таму прапануем завітаць на майстар-клас у філіял Веткаўскага музея.

Пры дапамозе свечак, воску і фарбаў мы размалюем яйкі - зробім "Велікодную пісанку"!

З сабой неабходна ўзяць два белыя вараныя яйкі!
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30).

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Калі: 04.04 і 11.04 (суботы), у 11:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN

Запрашаем на майстар-клас, на якім зробім з саломы галоўны сімвал вясны - птушку.

Саламяныя вырабы - традыцыйныя ўпрыгожванні інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў. Птушачка акрамя абярэжнай сілы прыносіць у нашыя дамы вясну і абнаўленне.

Прыходзьце на майстар-клас, каб зрабіць свой уласны абярэг і сімвал вясны!

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30).

Калі: 21.03 (субота), у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 10 BYN.

Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па адным пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30)

Кошт: 10 BYN.

Калі: 21.03 (субота), у 14:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

СШ_Квадрат_Сеть_Вока_3.png

13 сакавіка (пятніца) а 16-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Вока".

Сіла погляду, магія зроку, сурокі. «Недрёманное око». Гаргона, якая позіркам ператварае ў камень. "Не аглядайся!". Вока, зрэнка вока, заплюшчыць вочы, сон як смерць...

Код зроку - чаму сярод іншых моў культуры ён самы запатрабаваны? Як даўно мы ствараем ідэі, прадметы, дзеянні, вобразы, жадаючы кіраваць наймацнейшым нашым (і чужым) органам? Як даўно мы вынаходзім спосабы засцерагчыся ад пранізлівага погляду?

Чаму мы носім пацеркі? Чаму ўзор на ручніку называецца «Вароннія вочы»? Навошта галава крумкача выразана над акном?
На што натхняе вобраз вока сучаснага мастака?

Як заўсёды, Веткаўскі музей шукае адказы на загадкі ўласнай культуры.

І гэтыя пошукі мы працягнем на нашай новай выставе "Вока". Тут будзе археалогія, этнаграфія, постмадэрн, а самым старажытным экспанатам больш за чатыры тысячы гадоў.

Запрашаем вас на адкрыццё выставы!

Калі: 13.03.2026 у 16:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны. 

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

У межах рэспубліканскай святочнай акцыі, 7 сакавіка ўваходны квіток для жанчын будзе зніжаны:

у Веткаўскім музеі - 4 BYN

у гомельскім філіяле музея - 3 BYN

Графік працы Веткаўскага музея і гомельскага філіляла музея ў бліжэйшыя выходныя:

7 сакавіка працуем: музей у Ветцы: з 9:00 да 17:00 (уваход у экспазіцыю і праца касы да 16:30)

                                  філіял у Гомелі: з 10:00 да 18:00 (уваход у экспазіцыю і праца касы да 17:30)

8 сакавіка - не працуем.

Запрашаем на майстар-клас па абярэжнай ляльцы-мотанцы.

Разам зробім "Птушку-радасць", якая дапаможа нам заклікаць вясну! Такая мотанка сімвалізуе надыход цяпла, святла і радасці.

Уся лялька ўпрыгожана маленькімі птушачкамі, якія і з'яўляюцца сімваламі вясны.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30). 

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Калі: 14.03 (субота), у 12:00.
Кошт: 10 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Сюжэт іканаграфіі "Раство Багародзіцы" – пра цуд нараджэння ў бясплодных Ганны і Іякіма Марыі, будучай маці Хрыста. І пра жаночыя клопаты нараджэння і дапамогу парадзісе. Усё гэта ёсць на іконе: і як баба-павітуха правярае перад купаннем Немаўля, ці не гарачая вада, і як ідуць у адведкі, і нясуць падарункі - усе жанчыны.

А вось Іякім - ён не дапушчаецца на жаночую палову, але затое святкуе нараджэнне дзіця з сябрамі-мужчынамі.

Праз тысячу васемсот гадоў бацька заказваў такі абраз, каб дабраславіць дачку на вяселле - і шчаслівае нараджэнне дзяцей у мірным доме. Праз дзве тысячы гадоў, у нашым XXI стагоддзі, мы з усмешкай і разуменнем пазнаем тыя ж блізкія ўсім звычаі. Бо гэта не праходзіць - у мужчынскім і жаночым адвечна кадуецца рознае бацькоўства. І яно святое.

А яшчэ – у прасторы веткаўскіх ікон закадаваны мужчынская прафесія будаўніка і жаночая турбота пра унутраную утульнасць праз убранне. Каб потым гэты мікрасцэнар цуду спрыяў нараджэнню і шчасцю ўласнага дзіцяці, у такім жа прыгожым і мірным доме…

Запрашаем вас на экскурсію па нашай новай выставе, на якой яшчэ падрабязней, яшчэ цікавей разбяром мужчынскае і жаночае ў іконах з сюжэтам "Раство Багародзіцы".

Экскурсію правядзе куратар выставы Галіна Рыгораўна Нячаева, мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

*Экскурсія праводзіцца на рускай мове.

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30).

Калі: 07.03 (субота), у 14:00
Працягласць: каля гадзіны.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 10 BYN 

Экскурсія па Спасавай слабадзе - адным з самых цікавых гістарычных раёнаў Гомеля.

З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

Падчас экскурсіі мы:

  • разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
  • абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;
  • з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы, айца Сергія, патрапім у сам храм.

Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсіі будзе дырэктар музея Юрый Катляроў.

Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30).

Падчас экскурсіі мы наведаем стараабрадніцкі Спаса-Праабражэнскі храм. Для тых, хто хоча наведаць сам храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка.

*Экскурсія праводзіцца на рускай мове.

Калі: 07.03 у 10:00
Дзе: Збор у філіяле Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 10 BYN

13 лютага ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея адкрылася выстава "Доброчадие".

Выстава прысвечана іконе Веткі. І толькі адной іканаграфіі - "Раству Багародзіцы".

Іконы з выявамі сцэн нараджэння святых, у тым ліку нараджэння Багародзіцы, за стагоддзі спарадзілі адзіны вобраз, важнейшую тэму. Гэта «Доброчадие». У перакладзе на наш сучасны каштоўнасны шэраг - "добрае нараджэнне дзяцей".

Іконы веткаўскай школы - гэта мадэлі прасторы. У «Растве Багародзіцы» такой мадэллю з'яўляецца дом. Дом, дзе нараджаюцца, абмываюцца, выхоўваюцца дзеці.
Архітэктура падаецца ў сістэме трох перспектыў: прамой, сферычнай і зваротнай. Што робіць кампазіцыю іконы складанай, падобнай на кадры кіно.

На гэтай выставе мы ўпершыню прадстаўляем разам пятнаццаць твораў з сюжэтам Раства Багародзіцы. Усе іконы – з калекцыі Веткаўскага музея, сабраныя з 1983 па 2023 гады. І сярод іх няма аднолькавых.

Куратар выставы Галіна Рыгораўна Нячаева, мастацтвазнаўца, залужаны дзеяч культуры Беларусі, дырэктар Веткаўскага музея з 1988 па 2018 годы.

Пабачыць выставу можна ў любы дзень, акрамя панядзелка, у нашым гомельскім філіяле.

Філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

 

IMG_8737_Medium.png

IMG_8559_Medium.png

IMG_8646_Medium.png

IMG_8597_Medium.png

IMG_8362_Medium.png

Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па адным пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30)

Кошт: 10 BYN.

Калі: 28.02 (субота), у 12:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла). 

Пешаходная экскурсія па Гомелі ад Веткаўскага музея!

"Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" - гэта экскурсія па архітэктурнай спадчыне выбітнага гомельскага архітэктара, які спраектаваў адны з самых знакавых будынкаў горада!

На экскурсіі мы акунемся ў жыццё цэнтральнай часткі горада канца XIX - пачатку XX ст. (перыяд бурнага дэмаграфічнага і эканамічнага росту) з яго забудовай, паўсядзённым жыццём, праблемамі і станоўчымі тэндэнцыямі. На свае вочы ўбачым творчы шлях і эвалюцыю стылістыкі ў архітэктуры гарадскіх сядзіб, даходных дамоў, банкаўскіх і забаўляльных устаноў.

Экскурсійны маршрут "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

Абавязковая бронь месцаў па тэлефоне +375 232 50-96-98
І так як пачатак экскурсіі не ў музеі, білеты неабходна аплаціць загадзя ў любы дзень (акрамя панядзелка) з 10:00 да 18:30.

Калі: 21.02 (субота) у 11:00
Месца збору - у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай.
Кошт: 10 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98. 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngr0qrxrzjejaindp3jds93hndr0gxyfyy_1.png 
 
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика