Калядная сустрэча. Афіша. Веткаўскі музей

Час Калядаў - час благаслаўлёны. Ён збірае і дахрысціянскую інтуіцыю аб аднаўленні светапарадка і хрысціянскае адкравенне аб Богу, які стаўся чалавекам, цалкам успрыняўшы чалавечую прыроду. Гэта думка рэфрэнам гучыць-паўтараецца ў каляднай паэзіі: "Хрыстос нарадзіўся на вашым двары", "у тым возеры Сам-Бог купаўся", "на той краваці Божая Маці". І бачыцца так, што ўсё гэта, самае большае, за тваім парогам. Хочаш праверыць - ідзі.

Таму сядзець па дамах такімі днямі, ці сваімі штодзённымі справамі займацца - дарма жыць увесь год. Вось і рашылi міжрэчаўцы сабрацца і падзяліцца: хто як сустрэў Святкi, колькі накалядаваў, што убачыў, чаму парадаваўся.

Распачне імпрэзу традыцыйнае батлеечнае прадстаўленне "Цар ірад" (на сучасны манер).

Прафесійныя калядоўшчыкі падзеляцца сакрэтамі свайго майстэрства з пачынаючымі.

Кожны, хто жадае распачаць гэты год з удзячнасці Богу і Чалавеку, мае ўнікальную мажлівасць зрабіць гэта ў кампаніі такіх жа як і ён сам, жыхароў міжрэчча Сожа і Дняпра.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 14 студзеня (нядзеля) 2018 года, 16:00

Кошт: 0 р. 70 к.

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика