На пачатку зімы філіял Веткаўскага музея зарашае сяброў, каб распавесці пра асаблівасці баўлення часу на зімовых "піліпаўскіх" вячорках і падзяліцца таямніцамі "бабскага" рамяства, а менавіта прадзення (пачынаючы з кастрычніка і аж да самых Каляд гэта было галоўнай "бабскай" справай).

Падчас вечарыны мы разам з вамі:

Частка першая:
- будзем церці/мяць лён на церніцы, а затым яго трапаць, часаць ды прасці на верацяне і самапрадцы;
- паспрабуем трапаць ды часаць языкамі пра сімволіку традыцыйнага прадзення;
- пачуем традыцыйныя духоўныя вершы (псальмы) у выкананні калектыву "Стаўбунскія вячоркі".

Частка другая "Майстэрня аўтэнтычнага спеву Наталлі Дубровы":
- паспрабуем намацаць і адчуць свой голас;
- "пагалосім" у волю;
- развучым калядную песню. Ужо самы час рыхтавацца да Каляд!
- пачуем традыцыйныя калядныя спевы ў выкананні калектыву "Стаўбунскія вячоркі".

Частка трэцяя:
- пачастуемся традыцыйнымі стравами, якія разам прыгатуем і прынясем на вечарыну;
- патанцуем пад два гармонікі:
Віктар Шыпкоў (Гомель-Маркавічы)
Аляксей Крукоўскі (Мінск)
- папяем традыцыйныя спевы;
- пагуляем у традыцыйныя гульні.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 17 снежня (субота) 2016 года, 15:00

Кошт уваходу: 2 р. 00 к., у традыцыйных строях - бясплатна

Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика