Штогод на свята Саракі філіял Веткаўскага музея ладзіць Гуканне вясны. Перанесены з вёскі ў горад старажытны архаічны абрад - своеасаблівая даніна традыцыі, яе падтрыманне і захаванне. Сёлета да Гукання вясны далучыцца спеўны гурт “Стаўбунскія вячоркі” з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна. Прыняць удзел у абрадзе можа любы жадаючы.

22 сакавіка, 12.00 – збор удзельнікаў мерапрыемства ў філіяле Веткаўскага музея (г.Гомель, пл. Леніна, 4).

Разам з вамі мы:

- пойдзем на ўзбярэжжа р. Сож;

- паслухаем, ды падпяем сапраўдным архаічным веснавым спевам разам са спеўным гуртом "Стаўбунскія вячоркі")

- паводзім карагоды ды пагуляем у вясёлыя гульні;

- паспрабуем абрадавае печыва – птушачак;

- распалім абрадавае вогнішча;

- вырабім і спалім пудзіла Зімы;

- прыгатуем яечню на вогнішчы;

- правядзем весела і карысна час smiley.

Кантактныя тэлефоны: (0232) 74-10-40, 74-88-87.

Чытаць таксама:

Фота-майстар-клас па выпечцы веснавых птушак на Саракі

Гуканне вясны на Саракі ў філіяле Веткаўскага музея

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика