Запрашаем на лекцыю Нячаевай Галіны Рыгораўны «Пакроў: ад святыні Канстанцінопаля да лёсу Веткі», прымеркаваную да светлага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы і адкрыцця новай выставы!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 16 кастрычніка (субота) 2021, 15:00
Кошт удзелу: уваходны квіток у музей (2,00 руб.)
Тэлефон для даведак: 50-96-98

Іканаграфія «Пакроў» - адна з самых распрацаваных на Ветцы. Паводле падання, Марыя распасцёрла сваё адзенне-мафорый або пояс-амафор, цудоўна зьявіўшыся ў Х ст. у Канстанцінопальскім храме над народам, які яна ратуе. Храм, адкрыты ў Ветцы ў 1695 г. быў прысвечаны святу Пакрова Багародзіцы. «Чудо с Покровом ассоциировалось с Влахернами (в Константинополе), с пребыванием там великих реликвий и особой благодати, которая распространилась на Киевскую Русь… Храм Покрова создавал вокруг себя мистическую сакральную зону, оберегавшую беглецов последнего времени».

Актыўны дыяпазон Веткаўскай фарматворчасці ўключаў у сябе асэнсаванне шматвяковага вопыту: ад візантыйскай спадчыны і першых вядомых славянскіх помнікаў да беларускага «рэалізму» (рэнесанскага паходжання), ад паўночнарускай сялянскай формульнасці да барочнага «буянства» вобразаў.

Лекцыя намесніка дырэктара па навуковай працы Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, заслужанага дзеяча культуры РБ Галіны Нячаева: «Пакроў: ад святыні Канстанцінопаля да лёсу Веткі», прымеркавана да светлага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Уяўляе сабой мастацтвазнаўчыя разважанні аб старажытным іканапісным мастацтве, яго эстэтычным і семіятычным сэнсах. Галоўнае пытанне якой: як старажытнае мастацтва перажывалася іканапісцамі Веткі і ці здольны сучаснік перажываць/суперажываць вобразу або толькі сузіраць?

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика