Ліцейная майстэрня "Ligas", этнакрама "Рагна" (Мінск), РЭКС Radzimas (Гомель) запрашаюць усіх зацікаўленых на лекцыю-прэзентацыю "Тутэйшыя абярэгі", што адбудзецца 11 красавіка ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Рыгоравіча Шклярава ў Гомелі.

Вашай увазе будзе прадстаўлена прэзентацыя ўнікальнай калекцыі ліцця "Тутэйшыя абярэгі". Вы даведаецеся пра гісторыю абярэгаў ад язычніцкіх часоў да хрысціянізацыі, якія былі абярэгі ў старажытнасці на землях Беларусі, якія традыцыі і ўяўленні яны адлюстроўваюць і яшчэ пра шмат іншага.

Выступоўца — гісторык Зміцер Скварчэўскі.

11 красавіка (субота) 2015 г.
Пачатак а 12.00

Уваход па музейных квітках — 8000 руб.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика