Набліжаецца адно з самых рамантычных міжнародных святаў - Дзень Усіх Закаханых. З гэтай цудоўнай нагоды Гомельская маладзёвая краязнаўчая грамадская арганізацыя "Талака" і філіял Веткаўскага музея прапануе навучыць вас рабіць шлюбны абярэг для сваёй "паловы".

Лялькі "Неразлучнікі" у старадаўнія часы ахоўвалі саюз двух людзей. Іх даравалі маладой і маладому ў дзень вяселля.

Усім закаханым будзе нагода падумаць пра шлюб. А каб стварыць адпаведную атмасферу, на сустрэчы мы разам зможам паглядзець фільм пра тое, як святкуюць вяселле на Палессі.

Прыходзьце 9 лютага (субота) а 14-й гадзіне ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава (Гомель, пл. Леніна, 4, на тэрыторыі Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Кошт уваходу: 2 500.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика