Філіял Веткаўскага музея запрашае на творчую сустрэчу-развагу «Я тибе пою про любовь твою».

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (плошча Леніна, 4А)
Калі: 14 лютага (нядзеля) 2021, 15:00
Кошт удзелу: уваходны квіток у музей (2,00 руб.)
Тэлефон: 50-96-98

Наша сустрэча адбудзецца у межах выставы «Як палюбіла, так і зрабіла!», якая прысвечана неглюбскай традыцыі ткацтва і, менавіта, Марыі Паўлаўне Каўтуновай. На ёй мы пагаворым з нашымі наведвальнікамі пра каханне ў кантэксце традыцыйнай культуры.

Акрамя разважанняў, прысвечаных тэме кахання, у вас будзе магчымасць пачуць і любоўную лірыку ў выкананні Ірыны Глінчыкавай, якая на мінулым тыдні, разам са студэнтамі Гомельскага каледжа мастацтваў імя Сакалоўскага, прымала ўдзел у этна-вечарыне.

Чакаем вас ў сценах філіяла Веткаўскага музея!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика