2 чэрвеня ў філіял Веткаўскага музея завітала фалькларыст і этнограф Ірына Мазюк. Суарганізатары сустрэчы – сябры ГМКГА “Талака” – запрасілі яе для таго, каб Ірына навучыла зацікаўленых гамельчукоў манеры традыцыйнага мужчынскага спеву.

Трэба адзначыць, што у трэнера за плячыма вялікі досвед у вывучэнні дадзенай манеры. Акрамя таго, сама спадарыня Мазюк кіруе мужчынскім гуртом народных спеваў “Кудмень” (г. Мінск).

У Гомелі ж ахвотнікаў авалодаць гэтай манерай знайшлося няшмат: на сустрэчы дзяўчаты відавочна пераважалі паводле сваёй колькасці. Тым не менш, Ірына Мазюк дала шмат карысных парад хлопцам, спяваючы разам з імі ўсім вядомы фальклорны матэрыял - песню “Туман ярам”. Было распаведзена выкладчыкам і пра экспедыцыйны досвед вывучэння мужчынскай манеры, у якасці ілюстрацыі – шмат запісанага ў вандроўках па Беларусі відэа і аўдыя.

Не абдзялілі ўвагай і жаночую частку аўдыторыі: напрыканцы Ірына Мазюк дала некалькі каментароў талакоўкам, якія даўно вывучаюць народныя спевы, па тутэйшай манеры выканання, у асноўным той, што існуе і на Веткаўшчыне.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика