Філіял Дзяржаўнай установы культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава” і Гомельская маладзёвая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” запрашаюць на вечар этнічнай музыкі.

Госці вечара – мінчане Юлія Літвінава і Раман Яраш, карані якіх паходзяць з Гомельскага Палесся. Яны на высокім выканальніцкім узроўні прадстаўляюць непаўторную палескую традыцыю спеваў з падводкай. На вечары выканаюць пазаабрадавыя песні у традыцыйнай манеры (на два галасы), а таксама песні ў мінімальным акустычным суправаджэнні (гітара, вуснавы гармонік). Юлія заспявае масленічныя і вясновыя песні.

Фармат сустрэчы плануецца максімальна набліжаны да атмасферы традыцыйных народных вячорак, калі няма яўнага падзелу на артыстаў і гледачоў, калі спевы перамяжоўваюцца сяброўскімі размовамі і арганічна працягваюцца сумеснымі танцамі пад дуду і бубен.

Кошт квітка: 20 000. Для тых, хто прыйдзе не адзін, а таксама тых, хто прыйдзе ў беларускіх строях – зніжка 50%.

Вечар адбудзецца 3 сакавіка, у нядзелю, а 16.00 у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі (пл. Леніна, 4, тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика