Веткаўскі музей прыме ўдзел у II Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі", які будзе праходзіць 26-27 верасня ў Гомельскім легкаатлетычным манежы (вул. Юбілейная, 52). Тэма форума сёлета - "Музей і грамадства: ад камунікацыі да ўзаемадзеяння".

27 верасня з 11.45 да 12.00 на галоўнай сцэне форума можна будзе праглядзець дэманстрацыйную праграму нашага музея "Выйдзі, Манечка! Надзень панёўку, завяжы галоўку…". А яшчэ ў гэты ж дзень а 13-й гадзіне можна будзе трапіць на мультымедыйную і інтэрактыўную прэзентацыю кніг "Жывая вера. Ветка" и "Кніжная культура. Ветка". Акрамя таго, Веткаўскі музей прадставіць на форуме самастойную экспазіцыю па стараверскай культуры пад назвай "Дам тебе я на дорогу образок святой", якая перадае вобраз актыўнай "дарожнай" культуры ветаўскіх старавераў, якія будуюць свет і сваю асобу ў творчасці.

Нагадаем, што I Нацыянальным форум "Музеі Беларусі" праходзіў у 2012 годзе ў Гродна. Дзённік форума можна праглядзець па спасылках:

Веткаўскі музей народнай творчасці на форуме “Музеі Беларусі” - 2012: перадфорумны дзень

Веткаўскі музей народнай творчасці на першым нацянальнм форуме “Музеі Беларусі”: дзень першы

Веткаўскі музей народнай творчасці на першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”: дзень другі

Веткаўскі музей народнай творчасці на першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”: дзень трэці

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика