15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і.
Выдатная нагода, каб правесці час разам. І, напрыклад, наведаць музей усёй сям'ёй .
А каб наведванне музея было яшчэ больш прыемным, мы абвяшчаем акцыю “Сямейны квіток” .
15 мая прыходзьце ў музей усёй сям’ёй, а набывайце толькі адзін квіток, незалежна ад колькасці членаў сям'і, што прыйшлі з вамі.
Кошт квітка:
Веткаўскі музей - 10 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 20 BYN
г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 10.00 да 19.00 - уваход у экспазіцыю да 18:30)
+375(2330)4-27-49
філіял Веткаўскага музея - 7 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 12 BYN
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 10:00 да 19:00 - уваход у экспазіцыю да 18:30).
+375(0232) 50-96-97.
*Акцыя не распаўсюджваецца на экскурсійныя групы, арганізаваныя турфірмамі.
**На фота сям’я з Неглюбка (Веткаўскі раён).

