
13 лютага (пятніца) а 16-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Доброчадие".
Выстава прысвечана іконе Веткі. І толькі адной іканаграфіі - "Раству Багародзіцы".
Іконы з выявамі сцэн нараджэння святых, у тым ліку нараджэння Багародзіцы, за стагоддзі спарадзілі адзіны вобраз, важнейшую тэму. Гэта «Доброчадие». У перакладзе на наш сучасны каштоўнасны шэраг - "добрае нараджэнне дзяцей".
Іконы веткаўскай школы - гэта мадэлі прасторы. У «Растве Багародзіцы» такой мадэллю з'яўляецца дом. Дом, дзе нараджаюцца, абмываюцца, выхоўваюцца дзеці.
Архітэктура падаецца ў сістэме трох перспектыў: прамой, сферычнай і зваротнай. Што робіць кампазіцыю іконы складанай, падобнай на кадры кіно.
На гэтай выставе мы ўпершыню прадставім разам пятнаццаць твораў з сюжэтам Раства Багародзіцы. Усе іконы – з калекцыі Веткаўскага музея, сабраныя з 1983 па 2023 гады. І сярод іх няма аднолькавых.
Запрашаем вас на адкрыццё выставы!
Калі: 13.02.2026 у 16:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Уваход вольны.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

