Апошняя! Калядная “Батлейку ў Веткаўскім”! 

Апошняя магчымасць наведаць нашу традыцыйную “Батлейку ў Веткаўскім” у гэты калядны перыяд.

 Што будзе ў праграме:

• Батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” - п’еса па аднаму з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі*;

• Лекцыя пра нашы калядныя традыцыі;

• Майстар-клас па шчадроўных спевах! Усе разам развучым прыгожыя традыцыйныя шчадровачкі! Пасля гэтага майстар-класа вы будзеце падрыхтаваныя і зашчадруеце на Васілле (13 студзеня) лепш за ўсіх.  

Абавязковы папярэдні запіс!

 Дзе: гомельскі філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)

 Калі: 10.01 (аўторак) у 14:00

Запіс па тэлефоне +375-232-50-96-98 (з 10:00 да 18:30). 

Узрост: ад 3х год і да бясконцасці.
Кошт: 15 BYN.
Бясплатна для дзяцей да 5 год (уключна), але абавязкова ў суправаджэнні дарослага.

*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngr0qrxrzjejaindp3jds93hndr0gxyfyy_1.png 
 
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика