Frame_4680_Medium.png

Запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе "Брама", якая завяршае сваю 13 сакавіка.

Выстава прысвечана Царскай браме - элементу праваслаўнага іканастаса. Тут прадстаўленыя фрагменты Царскіх брам, якія калісьці ўпрыгожвалі стараабрадніцкія храмы. 

Сярод экспанатаў - створка з Царскай брамы часоў Івана Грознага (XVI ст.), якая ў 1695 годзе была прывезеная ў Веткаўскую Пакроўскую царкву, а ў 1983 годзе выпадкова знойдзеная намі на гарышчы Успенскага храма ў вёсцы Свяцк (Навазыбкаўскі раён). 

Правядзе экскурсію куратар выставы Галіна Рыгораўна Нячаева.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 02.03 (нядзеля), у 12:00
Працягласць: каля гадзіны.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 5 BYN

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика