Перад Раством запрашаем наведаць нашу традыцыйную “Батлейку ў Веткаўскім”
Што будзе ў праграме:
- Мы раскажам вам пра традыцыйны калядны стол і абавязковую калядную страву;
- Спяём калядкі - усе жадаючыя будуць ператварацца ў калядоўшчыкаў і атрымліваць за спевы салодкія пачастункі;
- Батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” - п’еса па аднаму з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі*.
Абавязковы папярэдні запіс!
Дзе: гомельскі філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 06.01 (субота) у 12:00
Запіс па тэлефоне +375-232-50-96-98 (з 10:00 да 18:30).
Узрост: ад 3х год і да бясконцасці.
Кошт: 10 BYN.
Бясплатна для дзяцей да 5 год (уключна), але абавязкова ў суправаджэнні дарослага.
*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.

