Frame_4651.jpg

Дадатковыя даты каляднай Батлейкі!

Столькі жадаючых наведаць нашу чароўную калядна-навагоднюю імпрэзу "Батлейка ў Веткаўскім" 

Таму мы з радасцю дадаем яшчэ дзве даты: 28 снежня а 15-й гадзіне і 6 студзеня а 12-й гадзіне.

Што будзе ў праграме:

  • Мы раскажам вам пра традыцыйны калядны стол, абавязковую страву - куццю, і пакажам, як трэба накрываць калядны стол па ўсім правілам традыцыі.
  • Разам спяем калядкі - усе жадаючыя будуць ператварацца ў калядоўшчыкаў і атрымліваць за спевы салодкія падаруначкі (мы б на вашым месцы загадзя падрыхтаваліся і падвучылі парачку калядак).
  • Цвік нашай праграмы - батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” - п’еса па аднаму з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі*.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (232) 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 28.12 (субота) у 15:00, 06.01(выходны панядзелак) у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Узрост: ад 3х год і да бясконцасці.
Кошт: 7 BYN з чалавека. Бясплатна для дзяцей да 5 год (уключна), але абавязкова ў суправаджэнні дарослага.

*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.
**Малюнак для ілюстрацыі - з сеціва.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика