Frame_4705 _средний_размер.png

Запрашаем у наш гомельскі філіял на купальскую імпрэзу “Ой, рана на Івана…”!

На імпрэзе будзе:
- лекцыя пра Купалле - раскажам пра гісторыю і традыцыі гэтага свята;
- майстар-клас па пляценні купальскіх вяночкаў - вы дазнаецеся і як правільна іх плесці, і што далей з імі рабіць;
- майстар-клас па мотанакам з травы - гэтыя лялькі дапамогуць здзейсніць жаданні;
- майстар-клас па травяным кілімочкам - зробім духмяны дэкор, які напоўніць ваш дом водарам летніх траў і кветак.  

Дата: 06.07, пачатак а 15-й.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна, але вітаецца данат (ахвяраванне) любога памеру.

З сабой можаце ўзяць вашы любімыя палявыя кветкі для вянка, і абавязкова бярыце выдатны настрой і кампанію.

*Запіс не патрэбны 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg 
69e507c1a83f35cde4d6379adf4dd406.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика