Frame_4672.png

Запрашаем на куратарскую экскурсію па новай выставе "Адкуль родам знакі на нашых ручніках? Хрэст", якая прадстаўлена ў нашым гомельскім філіяле.

Мы звыклі разглядаць крыж унутры хрысціянскай традыцыі, але ж знак крыжа значна старэй за хрысціянства і іншыя сучасныя рэлігіі. Ён з'яўляўся ўніверсальнай катэгорыяй для ўсіх культур, сведчанне чаму адбілася ў ткацкай традыцыі, захавалася ў арнаментах на нашых ручніках.

Ручнік - гэта вытканы тэкст. Пра што хацелі расказаць нашы продкі, вытыкаючы на палатне крыжы, ці як іх называлі ў Неглюбцы "хрясты"?

Пра гэта наша новая выстава, бліжэй пазнаёміцца з каторай прапануем на куратарскай экскурсіі!

Куратарскую экскурсію правядзе лепшая ў свеце знаўца арнаментаў нашага рэгіёна, другі дырэктар Веткаўскага музея, мастацтвазнаўца Галіна Рыгораўна Нячаева.

У сваёй практыцы мы звычайна праводзім аглядныя экскурсіі па музеі, дзе расказваем вам пра ўсе экспазіцыі ў агульных рысах.

Але ж кожная выстава - гэта невычэрпная тэма для аповедаў, знаёмства з якой можна працягваць доўга і глыбока.
І нам заўсёды хочацца расказаць вам на багата больш, чым паспяваем.

Таму мы распачалі куратарскія экскурсіі.
Гэта паглыбленыя экскурсіі па адной выставе, якія праводзяць самі аўтары гэтых выстаў.


*Відэазапісу экскурсіі не будзе.

Колькасць месцаў абмежаваная - 10 чалавек.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 27.10 (нядзеля), у 14:00
Працягласць: 60-80 хвілін
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея,г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg 
69e507c1a83f35cde4d6379adf4dd406.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика