Запрашаем на куратарскую экскурсію па новай выставе "Шлях крыжа", якая прадстаўлена ў нашым гомельскім філіяле.
Куратарская - гэта экскурсія ад аўтара выставы, на якой ён раскажа пра ўсе сэнсы, закладзеныя ў выставачны праект.
"Шлях крыжа" - пра месца крыжа (аднаго з першых сімвалаў чалавецтва) ва ўсіх праяўленнях жыццядзейнасці чалавека. Ад нараджэння, праз увесь жыццёвы шлях, да пахавання.
Чаму крыж і да хрысціянства быў важным сімвалам для чалавецтва? Чым адрозніваюцца іконы стараабрадніцкія ад праваслаўных беларускіх? Чаму на надмагільны крыж мы вешаем ручнікі? Якое месца крыж займае ў жыцці простых людзей, з якімі мы знаёмімся ў экспедыцыях? Якія малітвы героі нашых экспедыцый прысвячалі крыжу? Усе адказы на экскурсіі.
Куратарскую экскурсію правядзе навуковы супрацоўнік музея, мастак-рэстаўратар, бакалаўр багаслоўя Андрэй Скідан.
*Куратарская экскурсія па канкрэтнай выставе будзе праходзіць раз на месяц. Відэазапісу экскурсіі не будзе.
Колькасць месцаў абмежаваная - 15 чалавек.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 13.10 (нядзеля), у 13:00
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)