Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Брама".
Тэма лекцыі: "Іаан Багаслоў у маўчанні. Таямніца левага і правага".
24.05 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Іаан Багаслоў схіліўся да правага пляча. Па іконным вымярэнні гэта правы бок, а для гледача - левы.
Справа святога - праведная, ён піша Евангелле. Але і адкрыццё святога Іаана, Апакаліпсіс. Святы пранікае космас і кола часу да яго зваротнага, "левага", самага глыбіннага боку. Ці не таму анёл - (у іканаграфіі "Сафія-Прамудрасць Божая") - намаляваны на яго левым плячы?
Анёл, атрыбуты якога — зорны німб Бога-айца, маладое аблічча Хрыста-Эмануіла і крылы Святога Духа — мае яшчэ імя "Добрае маўчанне" і ўвасабляе таямніцу адзінства і неспасціжнасці…
Таямніца і адкрыццё веткаўскай народнай культуры - у тым, што і самыя высокія ісціны ўваходзілі ў зямное жыццё чалавека: "Добраму маўчанню" маліліся "Пра добрае маўчанне, пра ўзаемаразуменні без слоў…"
Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
Мова лекцыі - руская.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98