Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Пляценне. Тэхналогія як магія".
Тэма лекцыі: "Сусветы памерам у далонь".
12.04 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Канцэпцыя выставы "Пляценне. Тэхналогія як магія" змяшчае некалькі звязаных ідэй. Адна з іх - мабільнасць.
Мабільная каменная сякера і мабільны тэлефон, кішэнная кніга і літая іконка - падобны адзін аднаму. Яны захавальнікі і выразнікі інфармацыі, адначасова - сродкі сувязі і абмену. Яны - каштоўнасці і сімвалы. Яны - звястуны ідэй і дасягненняў. Яны былі ў эпохі мегалітаў і будуць у эпохі індустрыяльных гігантаў. Яны бліжэй за ўсё да інтымнага дзіцячага ў чалавеку і да вышэйшага майстэрства.
Вынаходства "рэчы з сабой" мае вопыт дзясяткаў тысячагоддзяў. Тады ж прыдумалі і "чахлы". Кожная рэч, апроч яе функцый, формы, стылю, у архетыпе - мадэль свету. Маленькія артэфакты - мікрамадэлі сусвету. Прашчуры цацак і гаджэтаў - і вечныя ідэі ў іх аснове.
Сёння мы гаворым пра мікракосмы, выбудаваныя ў меры далоні. У дызайне далоні, у эрганоміцы далоні, у антрапаморфнасці далоні, у мысленні далоні.
Што злучае нас і нашы прадметы праз стагоддзі і тысячагоддзі?
Сусветы памерам у далонь.
Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
Мова лекцыі - руская.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98