Сябры, запрашаем вас на лекцыю "Турава-Мазырскі строй: "лельчыцкія" аспекты".
Традыцыйны строй - гэта зашыфраваны код нацыі!
І толькі той, хто разумее код традыцыі, у тым ліку і семантычнае значэнне традыцыйнага строя, зможа зразумець народ і самога сябе.
Турава-Мазырскі строй складаны ў сваім гістарычным і этнічным разуменні. Флёру таямнічасці гэтай тэматыцы дадае і тэрыторыя размяшчэння - самае сэрца Убарцкага Палесся (Лельчыцкі раён).
Паспрабуем зразумець жыццё, звычаі і абрады палешука, зразумеем яго душу і тое, у што ён апранаў гэтую душу.
Разгледзім, як на працягу 20 стагоддзя строй мяняўся і ў той жа час захоўваў самыя архаічныя рысы адзення і свае сімвалічна-магічнае прызначэнне.
На лекцыі будзе шмат ілюстрацыйнага матэрыялу, магчымасць паглядзець і нават памацаць традыцыйныя рэчы.
І абавязкова, апранем сучасную паляшучку ў традыцыйны строй з кашуляй, андараком, фартухом, кабатам і наміткай!
Бонусам! Пап'ём гарбаты з палескім "багном" і папяём палескія песні з глыбокім сэнсам і гукам!
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).
Правядуць лекцыю запрошаныя эксперты - аўтэнтычны убарцкі паляшук Пятро Цалка і рэканструктарка традыцыйных строяў Люба Еўдакіменка Люба Еўдакіменка .
18.02 (нядзеля), у 12:00. Працягласць 1,5-2 гадзіны.
Кошт: 4 BYN.
філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
*Для афішы выкарыстаныя фотаздымкі Міхася Раманюка з альбома “Беларускае народнае адзенне”.