Майстар-клас па лепцы з гліны 13 ліпеня ў 11:00.
Будзем рабіць свістулькі! Таму па часе гэта зойме больш за дзве гадзіны, і кошт складзе 20 рублёў.
Узрост: на лепку свістулек толькі ад 16 год!
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата ў філіяле музея.
Кошт: 20 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру).
Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.
Таксама можаце загадзя пашукаць прыклады, якую свістульку хацелі б зляпіць - і майстар падкажа вам, як яе зрабіць.
Час правядзення: 13.07 (субота), 11:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)