Frame_4638.jpg

І, канешне, акрамя лекцыі, мы паўтараем майстар-клас па пашыве тонежскага "кабата" (гарсэта).

Гэты майстар-клас стане лагічным працягам лекцыі "Турава-Мазырскі строй: "лельчыцкія" аспекты". Тут можна будзе практычна азнаёміцца з элементам Турава-Мазырскага строю і паспрабаваць зрабіць яго ўласнаруч.

За час мк зробім лякала, атрымаем гатовыя выкрайкі, уручную намятаем ніткамі. Вам самастойна застанецца толькі сшыць гарсэт на машынцы.

 Працягласць: 3-4 гадзіны.

На майстар-клас колькасць месцаў абмежаваная. Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

Правядуць майстар-клас запрошаныя эксперты - аўтэнтычны убарцкі паляшук Пятро Цалка і рэканструктарка традыцыйных строяў Люба Еўдакіменка
.

 03.03 (нядзеля), у 14:00.

Кошт: 20 BYN.

 філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

*На афішы кабат з фондаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика