dVcX88QXCAg.jpg

Мы працягваем серыю майстар-класаў па ткацтве ў Веткаўскім музеі!

Гэтым разам вы даведаецеся ўсё пра навіванне асновы!

Што гэта за такі працэс, якім чынам навіванне адбываецца, як разлічыць, колькі асновы спатрэбіцца для далейшага выкарыстання. Пасля таго, як высветлім усе гэтыя пытанні, вы самі абавязкова паспрабуеце навіванне на практыцы!

І, канешне, кожны ўдзельнік зможа паткаць на нашых кроснах і зразумее ўласнымі рукамі - што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі.

 Правядзе майстар-клас Мікола Асмалоўскі, наш супрацоўнік, які ўлюбёны ў ткацтва!

Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс!
 Каб запісацца, тэлефануйце +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00)

 30.03 (субота) у 11:00. Працягласць - каля двух гадзін.

 г. Ветка, Красная плошча, 5.

7 BYN

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика