instagram_post_-_115.jpg

 Прапануем вам зрабіць сапраўдны абярэг для закаханых. Лялькі "Неразлучнікі" - сімвал шчаслівага сямейнага саюза.

Рукі лялек - адна суцэльная лінія, якая аб’ядноўвае жаночую і мужчынскую фігуры. Гэта значыць, што ў жыцці яны будуць разам і ў бядзе, і ў радасці, іх сям’я будзе моцная.

Яшчэ лялькі абвязаныя адной ніткай. Каб сям'я была моцная, трэба берагчы тую нітачку, якая аб'ядноўвае каханых, робіць іх роднымі адзін для аднаго.

 Такая лялька можа стаць цудоўным падарункам для каханага/каханай.
.

 10.02 (субота), у 14:00.
Кошт: 7 BYN.
 філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Колькасць месцаў абмежаваная. Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика