instagram_post_-_143.jpg

З гэтага месяца мы пачынаем цыкл майстар-класаў па традыцыйнай абрадавай ляльцы!
Кожны месяц - новая лялька!

Лялька верасня - “Кубышка-траўніца”. 

Кубышка-траўніца - гэта абярэг на здароўе. Такая лялька будзе абараняць хату ад усялякай хваробы. Унутры яна напоўненая духмянымі лекавымі травамі. Часта, менавіта Кубышку-траўніцу падвешвалі над калыскай дзіцяці. Бо яна не толькі спрыяе здароўю, а яшчэ і мацуе сон.

*Лялька, што на фотаздымку, прадаецца ў сувенірнай крамцы нашага гомельскага філіяла.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

Калі: 21.09 (субота), у 14:00.
Кошт: 7 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика